У Брэсце зноў судзяць пенсіянерку Наталлю Малец за дапамогу палітвязням. 63-гадовай палітзняволенай ставяць у віну «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Раней Малец асудзілі па палітычных матывах да «хатняй хіміі». З верасня 2023 года жанчына знаходзілася ў зняволенні ў рамках новай крымінальнай справы, паведамляе Радыё «Свабода».
Першапачаткова яе абвінавачвалі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці». Але 5 сакавіка прэс-служба Следчага камітэта паведаміла, што ёй прад’явілі абвінавачанне ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».
Сілавікоў зацікавіла актыўнасць жанчыны ў ажыццяўленні грашовых пераводаў палітвязням, адзначае «Вясна».
Таксама следчыя знайшлі, што яна была ў закрытай суполцы ў «Фэйсбуку», якая належыць «экстрэмісцкаму фармаванню».
8 ліпеня абласны суд пачынае разгляд справы Наталлі Малец. Працэс вядзе суддзя Руслан Сянько.
вс